Знайсці
02.12.2017 / 09:2117РусŁacБел

Ілан Маск анансаваў запуск ракеты з аўтамабілем на борце

Старт, паводле ацэнак кіраўніка SpaceX, павінен адбыцца ў студзені 2018 года. «Карысным грузам» ракеты стане электрамабіль Tesla Roadster, у якім будзе гучаць песня Дэвіда Боўі Space Oddity, распавёў Маск.

AP

Першы запуск ракеты цяжкага класа Falcon Heavy, якую распрацавала амерыканская касмічная кампанія SpaceX, пройдзе ў студзені 2018 года на мысе Канавэрал. Пра гэта паведаміў кіраўнік SpaceX Ілан Маск у сваім твітары.

Паводле яго слоў, ракета адправіцца на арбіту Марса. Маск паабяцаў, што гэта падзея «так ці інакш будуць захапляльнай».

Кіраўнік SpaceX адзначыў, што «карысным грузам» ракеты стане яго электрамабіль Tesla Roadster вішнёвага колеру, у якім будзе гучаць песня брытанскага рок-спевака Дэвіда Боўі - Space Oddity. Маск падкрэсліў, што ракета будзе знаходзіцца ў глыбокім космасе «на працягу мільярдаў гадоў або каля таго, калі не выбухне пры ўзлёце».

SpaceX у лютым паведамляла, што ў канцы 2018 года ў тыднёвы палёт вакол Месяца адправяцца два турысты. Яны будуць знаходзіцца на касмічным грузавіку Dragon 2, які выведзе на арбіту ракета Falcon Heavy. Імёны турыстаў не называліся. У кампаніі адзначылі, што кліенты аплацілі большую частку кошту палёту і плануюць пачаць праходзіць медыцынскія тэсты і трэніроўкі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930