Знайсці
01.12.2017 / 18:296РусŁacБел

Google выпусціла кардонны канструктар, з якога можна сабраць сапраўдную камеру з падтрымкай нейрасетак

Кампанія Google выпусціла канструктар для самастойнае зборкі AIY Vision Kit, прызначаны для аматарскіх праектаў у вобласці штучнага інтэлекту. У камплект уваходзіць камера і спецыяльны чып, які дазваляе апрацоўваць малюнкі наўпрост на прыладзе без неабходнасці ў падключэнні да знешняга камп'ютара.

У траўні 2017 года Google абвясціла аб запуску праекта AIY Projects, у рамках якога кампанія будзе выпускаць недарагія наборы-канструктары для аматарскіх праектаў у вобласці штучнага інтэлекту.

Першы набор з серыі дазваляў сабраць прыладу для распазнавання голасу. Зараз кампанія прадставіла новы канструктар для апрацоўкі малюнкаў. Ён складаецца з кардоннага корпуса, дынаміка, аб'ектываў для камеры, кабеляў і некаторых іншых кампанентаў. 

Галоўнай асаблівасцю набору стала ўключаная ў камплект плата VisionBonnet з чыпам Intel Movidius. Яна дазваляе выкарыстоўваць нейрасеткавыя алгарытмы наўпрост на плаце без неабходнасці ў дадатковым камп'ютары. Па змоўчанні яе праграмнае забеспячэнне складаецца з трох розных натрэніраваных нейрасеткавых мадэляў, прызначаных для распазнавання аб'ектаў розных тыпаў.

Канструктар даступны для папярэдняе замовы па цане 45 даляраў, а ягоныя пастаўкі маюць пачацца ў снежні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930