Знайсці
01.12.2017 / 15:0525РусŁacБел

У Брэсце хлопец напісаў фарбай пад вокнамі віншаванне «Пушысціку». Жыхары звярнуліся ў міліцыю

«З днём нараджэння Пушысцік», — такі надпіс пад пад'ездам дома ў адным з мікрараёнаў горада пакінуў невядомы малады чалавек. Жыхары крэатыў не ацанілі і напісалі заяву ў міліцыю.

Момант нанясення віншавання на ходнікі трапіў на камеру відэаназірання, пастаўленую на доме. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 16 лістапада. На запісе відаць, як да пад'езда падыходзіць мужчына і на тратуары выводзіць віншаванне свайму «пушысціку». Хлопец спяшаўся так, што прапусціў літару «і» ў слове «рождения».

Жыхарам дома такая творчасць пад вокнамі прыйшлася не даспадобы, і яны напісалі заяву ў міліцыю з патрабаваннем прыцягнуць вінаватага да адказнасці, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

Як паведамілі жыхары дома, «пушысціка» ўсё ж знайшлі. Асобу высветлілі па даце нараджэння. Аказалася, што 16 лістапада дні нараджэння ў іх доме святкуюць два чалавекі: хлопец і дзяўчына. Першы выпаў з-пад падазрэння, а другая ідэнтыфікаваць асобу зламысніка па запісе камеры відэаназірання не змагла. Акрамя таго, яна паведаміла, што муж яе адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, а тайнага прыхільніка ў яе няма.

Праверка зайшла ў тупік. Вылічыць парушальніка не ўдалося. У адказе, які жыхары атрымалі з міліцыі, паведамлялася, што ў дзеяннях невядомага ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння «дробнае хуліганства». У той жа самы час асобу, якая ўчыніла правапарушэнне, у тэрміны, устаноўленыя ПВКаАП, не ўдалося вылічыць. Такім чынам, было прынята рашэнне спыніць адміністрацыйную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930