Знайсці
01.12.2017 / 11:0719РусŁacБел

Дачка Лявона Вольскага прэзентавала ўласны альбом

Маладая спявачка Адэля Вольская прэзэнтавала на TuzinFM першую паўнавартасную працу «Казка», у які ўвайшлі дзевяць песень.

«Гэты альбом — гісторыя майго жыцця ад падлеткавага ўзросту да сённяшняга дня. «Казка» — мікс усяго, што мяне напаўняе. Незвычайнае гучанне і досыць просты тэкст — мой падыход да песень. Я веру, што ўсе людзі, нягледзячы на руціну ды ўнутраныя перажыванні, дзесьці ў глыбіні сэрца мараць пра цуды, вось менавіта пра гэта мой альбом», — кажа аўтарка. У музычным плане «Казка» разнастайная, тут адчуваецца кантры, рэгі і джаз.

Альбом запісваўся ў польскім Любліне, дзе цяпер вучыцца Адэля Вольская. Музычныя партыі запісалі яе аднакурснікі. Усю музыку і словы напісала сама Адэля, у кампазіцыі «Жыццё адно» суаўтарам музыкі выступіў Стас Додзь.

Спявачка ўжо мае матэрыял і натхненне для другога альбома. Што да канцэртнай прэзентацыі, яе мяркуецца правесці на пачатку лета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031