Знайсці
01.12.2017 / 08:58РусŁacБел

Пінігін ставіць у Купалаўскім «Рэвізора»

27 і 28 студзеня 2018 года на сцэне Купалаўскага адбудзецца прэм'ера спектакля «Рэвізор» паводле п'есы Мікалая Гогаля.

Рэжысёр-пастаноўшчык — мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін. Сцэнаграфія і касцюмы — літоўца Марыюса Яцоўскіса, які раней ставіў ў Купалаўскім «Чайку», музыка Андрэя Зубрыча. Сюжэт усім добра вядомы, не раз п'еса ставілася ў розных тэатрах рознымі рэжысёрамі,але адмыслова для гэтай пастаноўкі ствараўся новы пераклад, які нікога не пакіне абыякавым, паведамляе сайт тэатра.

У спектаклі заняты зорны склад: Віктар Манаеў, Віталь Макарэвіч, Зоя Белахвосцік, Юльяна Міхневіч, Дзіяна Камінская, Кацярына Алейнікава, Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Ігар Дзянісаў, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Іван Кушнярук, Ігар Пятроў, Сяргей Чуб, Мікалай Рабычын, Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Павел Харланчук-Южакоў ды інш.

Квіткі ўжо ў продажы. Цана ад 6 да 30 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930