Знайсці
07.12.2017 / 10:56РусŁacБел

Акцыя Arche: гісторыя блізкай Еўропы

З дапамогаю новае прапановы ад Arche кожны зможа бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і культураю краін і нацыяў нашае часткі Еўропы. Гэта дазволіць нам паглядзець і на Беларусь іншымі вачыма.

Пазіраючы з Расеі, Беларусь — маленькая ды, можна сказаць, выпадковая дзяржава. Гледзячы з Еўропы, Беларусь — вялікая па еўрапейскіх мерках краіна (чыя плошча не надта саступае Польшчы ці нават Нямеччыне), а ейны шлях да незалежнасці мала чым розніцца ад славенскага ці славацкага.

Гэтая акцыя дазволіць чытачам уявіць Беларусь у еўрапейскай супольнасці нацыяў, па-за арбітаю «русского мира», адчуць сябе эўрапейцам. Месца Беларусі — у Еўропе. Толькі ў еўрапейскім клубе нацыяў, дзе няма месца русіфікацыі й практыкам аўтарытарнага палітычнага дамінавання, Беларусь зможа рэальна абараніць сваю аўтэнтычную культуру, забяспечыць стабільнае доўгатэрміновае развіццё, кажучы словамі Купалы, заняць свой пачэсны пасад між народамі.

У рамках акцыі рэдакцыя прапануе 21 выданне (8 папяровых і 13 электронных).

Нацыі й рэгіёны, пра якія пойдзе гаворка: Аўстрыя, Расея, Украіна, Албанія, Харватыя, Швецыя, Македонія, Італія, Нямеччына, Польшча, Аўстра-Вугоршчына, Ірландыя, Балканы, Славенія, Баўгарыя, Славаччына, Літва, Чэхія. 

Культурныя, палітычныя й геаграфічныя рэаліі, пра якія пойдзе гаворка: Бэрлінскія вуліцы (Маякоўскірынг), нелегальная міграцыя, венскія кавярні, у тым ліку «Café Central», Галіцыя, масавыя магілы ў Катыні, Медным і Пяціхатках недалёка ад Харкава, ірландская літаратура, Ежы Гедройць, Вільня, Прага, Варшава, Чарнаўцы, Сараева, італьянскі й нямецкі фашызм, асноўныя палiтычныя інстытуты ФРГ, палітычная культура ў Нямеччыне, нетрадыцыйныя практыкі класикаў аўстрыйскае літаратуры, драўляныя бажніцы Славаччыны.

Прапанова дзейнічае да 9 снежня. Пра тое, як атрымаць выданні, можна даведацца на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930