Знайсці
30.11.2017 / 10:118РусŁacБел

Заўтра ў Іркуцку — Беларускае вяселле ў чатыры этапы выкупу

«1 снежня ў Іркуцку адбудзецца Беларуская вяселле! Жаніх (Малады) — Станіслаў, беларус і яго нявеста (Маладая) - Вольга — цуд! — звярнулася да нас у Іркуцкі беларускі клуб «Крывічы»: маўляў, раз Малады у мяне беларус, хай і выкуп робіць згодна з беларускімі традыцыямі», — напісаў у сваім фэйсбуку лідар мясцовай беларускай грамады Алег Рудакоў.

«Наш актыў такую ініцыятыву заўсёды падтрымлівае дзвюма рукамі! Мы рыхтуем і песні вясельныя, і аж 4 этапы выкупу, і карагоды і міні-абрады, каб у новай сям'і ўсё было і ў дастатку, і ў багацці, і дзеткі здаровымі раслі», — дадаў сп. Рудакоў.

Дзеянне будзе шумнае, грандыёзнае, вясёлае, паводле старажытных беларускіх традыцый.

На фота — абрад «Жаніцьба Цярэшкі» ў Іркуцку, у цэнтры — Алег Рудакоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера