Знайсці
29.11.2017 / 13:515РусŁacБел

Памерла Ірына Капчынская 

«Сапраўдная катастрофа», — так ахарактарызаваў сыход Ірыны Капчынскай у сваім фэйсбуку беларускі журналіст Алесь Чайчыц, які жыве ў Маскве.

Ірына Капчынская ўзначальвала Камітэт Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі па захаванні нацыянальнай культуры. Прычым не была чыноўнікам-тэарэтыкам, а сама кіравала фальклорным ансамблем «Кірмаш».

Ірына Капчынская, — піша Чайчыц, — была фанат беларускага фальклёру, прычым не ў пластмасава-дажынкавым яго выглядзе, а ў яго сакавітай старажытнай напаўпаганскай аўтэнтыцы.

Капчынская ня ўдзельнічала ў беларуска-беларускіх сварах, была аднолькава далёкая і ад вайсковага афіцыёзу з «аўтаномій», і ад дэпрэсіўных рэшткаў беларускамоўнай грамады. Яна проста рупліва рабіла сваю працу, вышуквала магчымасці алічбоўваць якіясь гіганцкія фалькларыстычныя архівы, выступаць з канцэртамі - і за гэтую рэальную тытанічную працу яе і вымушаныя былі цаніць усе.

Асабліва яскрава тое, што Ірына Капчынская была масквічкай у трэцім, здаецца, пакаленні - прыкладам чалавека, які памятаў і дбаў пра свае карані, прынёс вялікую карысць радзіме сваіх продкаў.

Другога такога чалавека ў Маскве няма. І ёсць вялікае адчуваньне, што яна вельмі многага не паспела зрабіць. Вельмі, вельмі сумна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера