Знайсці
29.11.2017 / 08:417РусŁacБел

Як выбраць найлепшы мёд? Расказвае прафесійны пчаляр

Умацоўвае імунітэт, нармалізуе працу ўнутраных органаў, паляпшае склад крыві і зараджае энергіяй — гэта далёка не поўны спіс карысных уласцівасцяў мёду. Праўда, чароўны эфект суправаджае толькі натуральны прадукт. Як выбраць той самы мёд і чым адрозніваюцца яго вадкая і густая, крышталізаваная кансістэнцыі — разбіраемся разам з кіраўніком кампаніі «Краінка», пчаляром Уладзімірам Серадой.

Густы або вадкі?

Некаторыя пакупнікі лічаць, што лепшы мёд — вадкі, але гэта няправільнае меркаванне: натуральны мёд бывае як вадкім, так і крышталізаваным. І той, і другі аднолькава карысныя.

«Пры захоўванні мёду неабходна ўлічваць, што ён можа садзіцца (у народзе —«зацукроўвацца», у навуковым разуменні — крышталізавацца). Хуткасць фармавання крышталяў залежыць ад гатунку мёду і тэмпературы навакольнага асяроддзя. Хутчэй за ўсё крышталюецца мёд з рапсу, сланечніку, грэчкі, павольней — з акацый. Пры гэтым якасныя паказчыкі ў зацукраваным мёдзе не пагаршаюцца», — распавядае спадар Уладзімер.

Да канца года бальшыня мёдаў, вырабленых у Беларусі, становіцца закрышталізаванай. Калі вы хочаце зрабіць мёд больш вадкім, Уладзімір раіць заняцца гэтым дома самастойна:

«Можна распусціць мёд на паравой лазні: гэта значыць награваць не саму кансістэнцыю, а тару з вадой, у якую затым апускаецца ёмістасць з мёдам. Улічвайце, што непажадана рабіць гэта пры тэмпературы больш чым 37—40 градусаў».

Часам пры захоўванні мёду на яго паверхні можна разгледзець друзлы пласт, больш светлы, падобны на цукар-пясок. Тут таксама няма нічога страшнага. Такая з'ява характэрна для сталага мёду з павышаным утрыманнем глюкозы і нізкай масавай доляй вады. Проста змяшайце пласты і ў будучыні захоўваеце слодыч пры больш высокай тэмпературы (не больш за 20 градусаў).

Иногда при хранении меда на поверхности образуется рыхлый слой, светлее, чем мед, как будто сахар-песок. Что это такое и почему происходит? Этот поверхностный слой, менее сладкий на вкус и более светлый, чем мед, представляет собой кристаллы глюкозы, не покрытые межкристальной жидкостью. Такое явление характерно для зрелого меда с повышенным содержанием глюкозы и низкой массовой долей воды. Если мед перемешать и в дальнейшем хранить при более высокой температуре, явление полностью устраняется. Кристаллизация меда не ухудшает его пищевой ценности, не влияет на лечебные свойства. Поэтому выбирайте закристаллизовавшийся мед, который вам больше всего понравился и принимайте его каждый день для сохранения здоровья, долголетия и бодрости. #мёдтутбел #зож #жизнь #пчелы #мёд #мёдминск #мёдбеларусь #натуральныймед #настрящиймед #вкусно #здоровье #осень #медок #honey #здоровоепитание #наука

Публикация от ШЧЫРЫ Пчаляр (@miodtutbel)

«Ёсць і яшчэ адзін від мёду: крэм-мёд. Яго рыхтуюць па пэўнай тэхналогіі з мёду любога гатунку. У працэсе свайго пераўтварэння ён ніякім чынам не губляе першапачатковых уласцівасцяў. «Пяшчотны» мёд таксама гаючы, карысны і смачны», — дадае пчаляр.

Крэм-мёд.

Як бачыце, пытанне наконт таго, прадукт якой кансістэнцыі больш карысны, адпадае.

Дарэчы, тым, хто сочыць за сваім здароўем, дасведчаныя пчаляры раяць звяртаць увагу не толькі на традыцыйны мёд, соты, але і на іншыя прадукты пчалярства, напрыклад пяргу.

«З пункту гледжання карысці для здароўя пярга, або пчаліны хлеб, з'яўляецца сапраўднай бомбай. Гэтая пылок раслін, сабраны меданоснымі пчоламі, выкладзены ў вочкі сотаў, заліты мёдам і закансерваваны, утрымлівае практычна ўсе вядомыя вітаміны, дзесяць незаменных амінакіслот, паўсотні ферментаў, дзясяткі мікраэлементаў… Кветкавая пылок, праполіс — усё гэта таксама вельмі карысна для арганізма. Таму не бойцеся эксперыментаваць і спрабаваць новыя прадукты пчалярства», — заклікае ўладальнік інтэрнэт-крамы медтут.бел Уладзімір Серада.

А своею питательностью перга славиться благодаря содержанию аминокислот. К тому же, все витамины и минералы, содержащиеся в ней, усваивается на все 100%. В этой спрессованной пыльце есть ферменты и гормоны, которые человеческий организм не способен сам вырабатывать. Пчелиная перга может реабилитировать практически любой организм. Каждый наш орган, каждая система в организме поддается положительному влиянию этой своего рода сброженной цветочной пыльце. Сайт: Мёдтут.бел #дача #зож #выходной #урожай #салон #йога #фитнес #худеем #здоровье #осень #акция #качек #сыроедение #пасека #здоровье #онкология #лечим #лекарство

Публикация от ШЧЫРЫ Пчаляр (@miodtutbel)

Дадамо, што і самі пчолы даўно выступаюць у якасці лекараў. З дапамогай аппітэрапіі, або пчолаўджалення, можна павысіць гемаглабін, панізіць халестэрын і пазмагацца з атэрасклерозам.

Некалькі народных рэцэптаў з мёдам

Разабраўшыся з тым, на які мёд звяртаць увагу ў асенне-зімовы перыяд, прапануем вам некалькі эфектыўных народных рэцэптаў на яго аснове. Яны не толькі ўзмоцняць супрацьстаянне прастудзе, але і палепшаць стан скуры твару і валасоў.

Вітаміны ўнутр

1. Вазьміце сок аднаго лімона і змяшайце са 100 грамамі мёду. Прымайце на ноч перад сном па 1 сталовай лыжцы разам з гарачай гарбатай.

2. Корань імбіра (300 грамаў) дробна парэжце ці натрыце на буйнай тарцы. Змяшайце з сокам аднаго лімона. Заліце сумесь кіпенем. Важна! Дадавайце мёд (каля 150 грамаў) толькі ў цёплы напой, інакш яго карысныя ўласцівасці прападуць. Піце такі чай 3 разы на дзень.

3. Калі вы любіце малочку, то абавязкова ацэніце наступны рэцэпт: размяшайце 1 сталовую лыжку мёду ў шклянцы гарачага малака і прымайце такую сумесь на ноч на працягу 7 дзён — напой не толькі добра адаб'ецца на імунітэце, але і палепшыць сон.

Для вонкавага прымянення

Маска на аснове мёду і яйка (падыдзе для сухой скуры)

Вазьміце 1 чайную лыжку мёду і 1 яйка — размясціце іх у невялікай ёмістасці. Усё гэта старанна змяшайце. Пасля наносьце субстанцыю на твар па масажных лініях. Такой маскай карысна песціць не толькі твар, але і шыю, а таксама зону дэкальтэ. Патрымаеце яе на целе 20—30 хвілін і змыйце прахалоднай вадой.

Маска з аўсянкай (падыдзе для тлустай і камбінаванай скуры)

Змяшайце 1 сталовую лыжку размочаных шматкоў аўсянкі з 2 чайным лыжкамі мёду. Нанясіце сумесь на 20 хвілін (можна як на твар, так і на цела). Такая маска класна адбельвае, сілкуе і танізуе скуру, дапамагае справіцца з пашыраным порамі і вуграмі.

Маска для валасоў (умацоўвае і дапамагае пазбавіцца ад пасечаных кончыкаў)

Вазьміце 1 сталовую лыжку натуральнага мёду, дадайце да яго 1 курынае яйка і 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею халоднага адціскання — старанна змяшайце да атрымання аднастайнай масы. Нанясіце сумесь на вільготныя валасы (можна брудныя) па ўсёй даўжыні. Далей надзеньце цэлафанавую шапачку і ўхутайце валасы ручніком. Пакіньце іх у такім становішчы на 30—40 хвілін. Змыйце мяккім шампунем. Рэкамендуецца ўжываць маску два-тры разы на месяц.

Чароўныя слоічкі.

Не выключаем, што з улікам столькіх бонусаў ад пчол, вы самі захочаце падацца ў бортнікі. Якое для гэтага трэба абсталяванне, мы ўжо пісалі раней. Купіць яго можна ў інтэрнэт-краме мёдтут.бел або па адрасе: вул. Казінца, 42, Мінск.

ТАА «Краінка» УПП 691589626

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930