Знайсці
26.11.2017 / 19:154РусŁacБел

Рада IAAF працягнула тэрмін забароны на выступ расійскім лёгкаатлетам. Беларусь застаецца пад наглядам

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) прыняла прадказуемае рашэнне працягнуць адхіленне расійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, паведамляе Deutsche Welle з Манака.

«Рада IAAF пацвердзіла рэкамендацыю <…> аб адхіленні дадзенай [расійскай] арганізацыі», — гаворыцца ў рашэнні Рады асацыяцыі, пасяджэнне якой прайшло ў нядзелю, 26 лістапада, у Манака.

Расійскія спартсмены змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах толькі пад нейтральным сцягам. На пасяджэнні было таксама вырашана пакінуць у сіле назіранне за выкананнем допінгавых правілаў федэрацыямі Беларусі, Украіны, Кеніі і Эфіопіі.

Членства Расіі ў Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый было прыпынена ў 2015 годзе на фоне маштабнага допінгавага скандалу. Тады ж IAAF стварыла працоўную групу для сумеснай рэалізацыі «дарожнай карты» па аднаўленні расійскай федэрацыі ў правах. Аднак расійскі бок выканаў не ўсе ўмовы для аднаўлення ў шэрагах IAAF.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930