Знайсці
25.11.2017 / 14:4415РусŁacБел

Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы

Шукаючы спосаб разнастаіць прысутнасць тварагу ў нашым рацыёне, я прыгадала падгледжаную некалі ў сеціве ідэю запячы звыклыя сырнікі ў духоўцы. Муж прапанаваў дадаць у іх мак… Так у нашай сям'і з'явіўся новы «сняданкавы» хіт. 

Сырнікі з духоўкі атрымліваюцца з тонкай скарынкай звонку і вельмі далікатныя ўнутры. Да таго ж, запечаныя яны больш карысныя, чым пасмажаныя на патэльні. Прапорцыі складнікаў можна вар'іраваць паводле ўпадабанняў, я дам прыкладную аснову, якую можна лёгка падладзіць пад свой густ.

Вам спатрэбіцца:

  • 400 г тварагу
  • 1 вялікае яйка
  • 1—2 ст.л. цукру
  • дробка солі
  • 3—4 ст.л. мукі з горкай
  • 1 ч.л. разрыхляльніку
  • 2 ст.л. маку
  • жменя разынак
  • жменя курагі

Як гатаваць:

1. Яйка расцерці з цукрам, дадаць тварог, добра перамяшаць. 

2. Усыпаць муку з разрыхляльнікам і соллю, перамяшаць. 

3. Дадаць мак (яго лепей папярэдне змалоць у кавамолцы, альбо заліць на некалькі хвілін кіпнем і расцерці ў ступцы — так ён аддасць нашмат больш водару і смаку), разынкі і дробна парэзаную курагу, добра перамяшаць.

4. Надаць сырнікам любую форму (на фота зверху яны сфармаваныя з дапамогай дзвюх лыжак, атрымаліся такія нібы міні-піражкі, ніжэй — злепленыя ўручную), выкласці на бляху. Запякаць на 180°С да зарумяньвання. Падаваць можна са смятанай з дадаткам цукру і цынамону, хоць і самі па сабе яны атрымліваюцца вельмі смачныя. 

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930