Знайсці
21.09.2008 / 16:013РусŁacБел

Грузін пацапаўся зь менскай публікай

Іраклі Лабадзэ ўступаў у спрэчкі, публіка зьневажала ягоную нацыянальную годнасьць. Зараз Міжнародная тэнісная фэдэрацыя разгледзіць пытаньне аб санкцыях. Матч Беларусь-Грузія скончыўся са згоды бакоў датэрмінова, перамогай беларусаў 3:0.

Міжнародная тэнісная федэрацыя разгледзіць пытанне аб накладанні санкцый на грузінскага тэнісіста Іраклі Лабадзэ і федэрацыю гэтай краіны

Дысцыплінарны камітэт Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ІТФ) разгледзіць пытанне аб накладанні санкцый на грузінскага тэнісіста Іраклі Лабадзэ і федэрацыю гэтай краіны. Пра гэта паведамілі БелаПАН у аргкамітэце матчу Кубка Дэвіса Беларусь — Грузія.

У камітэт будзе прадстаўлены рапарт аб некарэктных паводзінах спартсмена падчас паядынка з прадстаўніком гаспадароў Андрэем Каратчэнем 20 верасня на корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе.

І. Лабадзэ, які быў у кроку ад перамогі, але ў выніку прайграў суперніку (6:7 (5:7), 6:3, 6:2, 5:7, 3:6), неаднаразвова ўступаў у спрэчкі з арбітрамі і гледачамі, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку і непрыстойныя жэсты. Разам з тым рэферы матчу давялося заклікаць да парадку гледачоў, якія шумелі падчас падач, а таксама адпускалі рэплікі, што закраналі нацыянальную годнасць тэнісіста.

Распаўсюджаная некаторымі СМІ інфармацыя аб тым, што на І. Лабадзэ накладзены штраф у памеры 2 тыс. швейцарскіх франкаў, не адпавядае сапраўднасці, заявілі ў аргкамітэце.

Матч Беларусь — Грузія завяршыўся па ўзаемнай згодзе бакоў датэрмінова праз дождж пры ліку 3:0 на карысць гаспадароў, якія захавалі месца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930