Знайсці
21.11.2017 / 19:036РусŁacБел

Польшча спыніла высяканне дрэў у Белавежскай пушчы

PAP

У польскай частцы Белавежскай пушчы спынілі працу харвестары (лесанарыхтоўчыя камбайны), паведаміў Конрад Тамашэўскі, кіраўнік дырэкцыі лясоў Польшчы, паведамляе польскае выданне Gazeta Prawna.

Спыненне высечкі адбылося пасля пасля рашэння суда ЕС, які наклаў на краіну штраф €100 тыс. за кожны дзень работ.

Тамашэўскі заявіў, што вывад цяжкай тэхнікі з пушчы не звязаны з рашэннем суда, а працы праводзіліся толькі ў рамках клопату пра стан лесу. Міністр навакольнага асяроддзя краіны Ян Шышка, у сваю чаргу, заявіў, што цалкам упэўнены ў тым, што дзеянні Польшчы адпавядалі заканадаўству ЕС. Таму, падкрэсліў Шышка, да Польшчы не могуць быць ужытыя якія-небудзь санкцыі.

Штрафам за працяг высечкі дрэў у Белавежскай пушчы Еўрапейскі суд прыгразіў Польшчы напярэдадні, 20 лістапада. Суд запатрабаваў спыніць усе лесагаспадарчыя працы ў запаведніку за выключэннем тых, якія патрабуюцца ў мэтах бясьпекі прыродных рэсурсаў, дадае РБК.

У Польшчы высечку дрэў у Белавежскай пушчы патлумачылі барацьбой з жуком-караедам. Па дадзеных польскіх уладаў, заражэнне адбылося на плошчы 34 тыс. га. Для барацьбы са шкоднікам было прынята рашэнне высекчы пацярпелыя дрэвы, а таксама вывезці сухастой.

Актыўныя работы ў лесе, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пачаліся ў маі 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930