Знайсці
21.11.2017 / 18:5347РусŁacБел

Прэзідэнт Зімбабвэ Мугабэ сышоў у адстаўку ў няславе

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку, пра гэта паведаміў спікер парламента, дзе праходзілі слуханні аб імпічменце 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, перадае Reuters.

Спікер зачытаў зімбабвійскім парламентарыям ліст Роберта Мугабэ, у якім той паведамляе пра «неадкладную і добраахвотную адстаўку. Пачуўшы гэта, парламентарыі пачалі апладзіраваць і танчыць, піша Associated Press.

Прашэнне Мугабэ аб адстаўцы ўступае ў сілу неадкладна, адзначаецца ў дакуменце.

Раней 21 лістапада парламент Зімбабвэ пачаў працэдуру імпічменту Роберта Мугабэ. 93-гадовага прэзідэнта абвінавацілі ў тым, што ён занадта стары, каб кіраваць краінай, а таксама ў тым, што ён дазволіў захапіць уладу ў Зімбабвэ сваёй жонцы Грэйс Мугабэ.

Нагадаем, што 15 лістапада група вайскоўцаў з найвышэйшага камандавання арміі Зімбабвэ захапіла ўладу ў краіне і пасадзіла прэзідэнта Роберта Мугабэ пад хатні арышт. Гэта адбылося неўзабаве пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагвы, якога называлі адным з двух імаверных пераемнікаў Мугабэ. Другім лічылася жонка прэзідэнта Грэйс Мугабэ.

93-гадовы Мугабэ кіраваў Зімбабвэ з 1980 года. За 37 гадоў яго праўлення эканоміка краіны прыйшла ў заняпад, а сам ён ператварыўся ў аднаго з самых пазнавальных дыктатараў у свеце.

Навіна пра адстаўку Мугабэ выклікала бурную радасць зімбабвійцаў: людзі танцуюць на вуліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930