Знайсці
21.11.2017 / 16:0819РусŁacБел

Раніцай на МАЗе памерлі двое мужчын: спачатку сантэхнік, потым ахоўнік

Раніцай 21 лістапада следчыя выязджалі на Мінскі аўтамабільны завод. Спачатку памёр сантэхнік у сталовай, а потым ахоўнік падчас інструктажу. Пра гэта TUT.BY распавяла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова.

«Заводскім раённым аддзелам СК праводзіцца праверка па факце смерці двух рабочых на тэрыторыі ААТ «МАЗ», - распавяла Марына Дранькова.

Раніцай падчас інструктажу ў навучальным класе страціў прытомнасць 57-гадовы стралок ваенізаванай аховы; ён памёр да прыезду хуткай.

Потым стала кепска 61-гадоваму сантэхніку, які прыйшоў выконваць работы ў сталовай. Калегі аказвалі яму дапамогу, але выратаваць мужчыну не ўдалося.

«Па папярэдніх дадзеных, гібель мужчын не выклікана знешнімі фактарамі і выпадкі паміж сабой не ўзаемазвязаны.

Навучальны клас і сталовая знаходзяцца ў розных будынках, памяшканні адасобленыя ад вытворчых памяшканняў», — удакладніла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску.

На месцы працуе следча-аператыўная група і эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930