Знайсці
21.11.2017 / 16:015РусŁacБел

Расіі забаранілі выстаўляць вайсковую тэхніку на брытанскім авіясалоне «Фарнбара-2018»

Арганізатары міжнароднага авіясалона «Фарнбара» (Вялікабрытанія) забаранілі Расіі выстаўляць прадукцыю ваеннага прызначэння на выставе ў 2018 годзе, паведаміў «Інтэрфаксу» намеснік дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі Анатоль Пунчук.

«Шкадуем, што ў выніку такога рашэння мы не зможам выкарыстоўваць гэтую пляцоўку для абмену вопытам і дэманстрацыі нашых магчымасцяў», — сказаў Пунчук. Пры гэтым ён змаўчаў пра прычыну забароны — міжнародных санкцыях, накладзеных на Расею за анэксію Крыма і агрэсію супраць Украіны, назваўшы ў якасці прычыны «нядобрасумленную канкурэнцыю» з боку еўрапейскіх вытворцаў ваеннай тэхнікі.

Уведзеныя супраць Расіі 31 ліпеня 2014 года санкцыі забараняюць краінам Еўрасаюза імпарт, куплю і транспарціроўку ўзбраенняў з Расіі. Акрамя таго, санкцыі забараняюць любы ўдзел у аказанні паслуг і пастаўках ўзбраення для расійскай абаронкі або прылад падвойнага прызначэння, якія ў выніку апынуцца ў распараджэнні расійскіх вайскоўцаў.

У 2014 і ў 2016 годзе Расія ўжо сутыкалася з цяжкасцямі пры ўдзеле ў дадзенай выставе. Тры гады таму расійская дэлегацыя не змагла трапіць у Вялікабрытанію з-за адмовы ў візах, а ў мінулым годзе расейскія карпарацыі з-за санкцый маглі выставіць толькі грамадзянскую прадукцыю.

У гэтым годзе Расіі забаронена выстаўляць там дадаткова таксама і прадукцыю двайнога прызначэння. Спіс усіх тавараў і вузлоў, якія падпадаюць пад гэтую абмежавальную рэгуляцыю, брытанскі ўрад апублікаваў на сваім сайце.

Авіясалон «Фарнбара» пройдзе з 16 па 22 ліпеня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930