Знайсці
21.11.2017 / 16:30158РусŁacБел

У аэрапорце Варшавы выставілі карты Польшчы з уключанай тэрыторыяй Беларусі ФОТАФАКТ

Турысты з Украіны звярнулі ўвагу на банэры ў варшаўскім аэрапорце, прысвечаныя Дню незалежнасці.

На тых банэрах тэрыторыя Польшчы ўключае ў сябе тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы.

Гарады не пазначаныя, але на гэтай карце ў склад Польшчы ўключаныя Брэст, Гродна, Баранавічы, Пінск, Маладзечна і іншыя гарады, ажно да Мікашэвіч.

Адметная гэтая карта таксама тым, што абрысы Польшчы не адлюстроўваюць яе тэрыторыю ў 1918 годзе, як можна падумаць з плаката, а злучаюць у адно заходнія і паўночна-заходнія землі, якія адышлі ад Германіі да Польшчы толькі ў 1945 годзе, і тэрыторыі на ўсходзе, якія ўваходзілі ў склад Польшчы да 1939 года.

Тэрыторыя міжваеннай Польшчы.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера