Знайсці
21.11.2017 / 15:1775РусŁacБел

Расійская прапаганда зацкавала сібірскага школьніка, які сказаў пра «нявінна забітых» немцаў

Мікалай Дзесятнічэнка — старшакласнік з сібірскага горада Новы Урэнгой. 19 лістапада ён выступіў з прамовай у нямецкім бундэстагу ў Дзень жалобы, які адзначаецца ў Германіі ў памяць аб ахвярах войнаў і дзяржаўнага гвалту.

Дзесятнічэнка расказаў гісторыю салдата Георга Ёхана Рау, які ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве. Толькі ў 2016 сваякі Рау даведаліся, дзе пахаваны Георг. Дзесятнічэнку вельмі ўразіла гэтая гісторыя, ён наведаў месца пахавання нямецкага салдата ў Капейску Чалябінскай вобласці. І пашкадаваў, што гэтыя могілкі знаходзяцца ў жахлівым стане.

«Я пабачыў магілы нявінна загінулых людзей, сярод якіх многія хацелі жыць мірна і не ваяваць», — сказаў хлопец. Ягоная думка зводзілася да таго, што многія немцы не хацелі ваяваць, а сталі ахвярамі абставін.

Пасля гэтага пачалося сапраўднае цкванне хлопца ў сацыяльных сетках і публічнай прасторы. Уральскі блогер Сяргей Каляснікаў напісаў зварот у ФСБ, генеральную пракуратуру і адміністрацыю Пуціна, дзе абвінаваціў Дзесятнічэнку ў публічным апраўданні нацызму. Намеснік кіраўніка Савета Федэрацыі Уладзімір Джабараў ацаніў такое выступленне як «недапушчальнае».

Укантакце школьніку пішуць, што будуць яго збіваць, сыпляцца і іншыя пагрозы, у тым ліку і забойства. У сваю чаргу за Дзесятнічэнку заступіўся мэр Новага Урэнгоя Іван Кастагрыз. «Спадзяюся, разумны сэнс пераможа», — сказаў ён.

«Нявінныя ахвяры» супраціўляліся да апошняга. Ваявалі за Гітлера», — у эфіры Першага канала сказаў дырэктар расійскага вайскова-гістарычнага таварыства Міхаіл Мягкоў.

Некаторыя мяркуюць, што сам школьнік не мог напісаць гэткі тэкст, а за яго гэта зрабіў нехта з настаўнікаў. Патрабуюць правядзення дэталёвага расследавання і пакарання вінаватых. Праводзіцца праверка гімназіі, дзе вучыцца хлопец.

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў прапанаваў Дзесятнічэнку лепш звазіць на месца пахавання савецкіх салдат у Санкт-Пецярбург ці Валгаград.

У сітуацыю давялося ўмешвацца прэс-сакратару Пуціна Дзмітрыю Пяскову, які назваў сітуацыю «экзальтаваным цкаваннем». Пяскоў сказаў, што школьнік не меў на ўвазе нічога кепскага і вельмі хваляваўся.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930