Знайсці
21.11.2017 / 14:1431РусŁacБел

Качанава: Возьмем Столін. Там працы проста няма

government.by

Пра гэта паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, піша БелТА

Па словах Наталлі Качанавай, пытанні працаўладкавання хвалююць многіх беларусаў.

«Цяпер мы рыхтуем і практычна заўтра ўнясем новую канцэпцыю дэкрэта №3. Мы аналізуем гэту сітуацыю, яна сапраўды сур'ёзная, — адзначыла яна. — Тыя дадзеныя, якія нам перадалі аблвыканкамы, — гэта каля 500 тыс. непрацуючых чалавек».

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта распавяла, што ў дзяржоргане створана спецыяльная маніторынгавая група, якая рэгулярна выязджае ў найбольш праблемныя з пункту гледжання беспрацоўя рэгіёны.

«Мы бачым, і паводле ацэнак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, што гэта асноўнае пытанне, якое хвалюе жыхароў нашай краіны. У розных рэгіёнах сітуацыя розная, але яна сапраўды сёння мае месца, і самазаспакойвацца тут нельга», - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна адзначыла той факт, што за мяжой працуюць 97,6 тыс. Беларусаў. «Ці не знайшоўшы тут работы, яны проста з'язджаюць. Трэба кропкава разглядаць кожны рэгіён. Напрыклад, Столін — там няма проста працы сёння. Значыць, трэба думаць, якія адкрываць вытворчасці і якія ствараць працоўныя месцы: і высокапрадукцыйныя, і невысокавытворчыя — працоўныя месцы павінны быць», - рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930