Знайсці
21.11.2017 / 13:553РусŁacБел

Пасля шпіёнскага скандалу з Беларуссю ва Украіне звольнены адзін з кіраўнікоў разведкі

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам звольніў Уладзіміра Сінькевіча з пасады намесніка старшыні Службы замежнай разведкі Украіны, піша Радыё Свабода.

Адпаведны ўказ разімешчаны на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзідэнта.

У той жа час, у дакуменце, падпісаным сёння, адсутнічае абгрунтаваньне гэтага кадравага рашэньня.

Служба замежнай разведкі Украіны ёсць дзяржаўным органам, які ажыццяўляе разведніцкую дзейнасць у палітычнай, эканамічнай, ваенна-тэхнічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай і экалагічнай сфэрах. Як адзначаецца на афіцыйным сайце гэтай структуры, яе дзейнасць ахоплівае працэсы здабычы шляхам правядзення агентурнай і тэхнічнай разведкі актуальнай інфармацыі, яе аналізу і падрыхтоўкі аналітычных матэрыялаў, прагнозаў і сцэнараў разьвіцця сітуацыі ў сфэры нацыянальнай і міжнароднай бяспекі.

«Асноўныя намаганні супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць агентурную разведку, накіраваныя на забеспячэнне кіраўніцтва дзяржавы актуальнай разведнай інфармацыяй і правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў з мэтай забесьпячэння выгадных для Украіны рашэнняў і падтрымання яе станоўчага іміджу на міжнароднай арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930