Знайсці
21.11.2017 / 13:4529РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, якая на сёння галоўная задача дзяржаўнай улады

Дзяржаўная ўлада ў краіне павінна пранікнуцца пачуццём, што кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на дакладзе ўрада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.

«Мы павінны быць напоўнены пачуццём таго, што кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Я адчуваю і бачу сітуацыю: чалавек сёння гатовы любую працу выконваць. Так, ёсць 10% на ўліку ў Шуневіча і іншых, з імі мы працуем па-свойму, прытым жорстка працуем. Але тым, хто хоча працаваць, трэба дапамагчы ўладкавацца і заплаціць, — паставіў задачу кіраўнік краіны. — Таму давайце пачынаць працаваць».

Акрамя таго, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, людзі павінны не толькі мець працу, але і добра зарабляць. Ён нагадаў аб сваім даручэнні выйсці да канца 2017 года на сярэдні ўзровень заробку ў краіне ў 1000 рублёў. «Іншага вы і казаць не павінны. У адваротным выпадку гэта дорага абыйдзецца ўраду», - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дапусціў, што ў пачатку 2018 года будзе больш выходных, адпаведна, людзі будуць менш працаваць і могуць атрымаць зарплату крыху нiжэй за запланаваны ўзровень. «А далей, другі, трэці, чацвёрты кварталы, мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1 тыс. Хоць трошкі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Павысіць ж сярэдні ўзровень даходаў у краіне неабходна ў першую чаргу за кошт павелічэння памеру зарплаты тым катэгорыям грамадзян, у якіх яна была ніжэй сярэдняга значэння, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Вось вам задача. І барані вас бог гэтую задачу не выконваць, - заявіў Прэзідэнт. - У нас вызначана заданне. Не будзе выканана - галавой адкажаце».

«Пачынайце рэалізаваць тое, што я вам кажу. Не можаце, не хочаце — ідзіце. Вы для таго і ёсць, каб выканаць гэтыя даручэнні. Тым больш я не патрабую чагосьці звышнатуральнага. Я патрабую забяспечыць хоць трохі людзей. Гэта задача дзяржаўнай ўлады», — падкрэсліў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930