Знайсці
21.11.2017 / 12:226РусŁacБел

У Мінску двое немаўлят атрымалі траўмы на занятках з фітбольнымі мячамі

У гэтым месяцы ў Мінску следства пачало дзве праверкі па фактах траўмавання немаўлятаў, якім не было і шасці месяцаў у выніку заняткаў з фітбольнымі мячамі (вялікі гімнастычны мяч.

Пра выпадкі напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У выніку аналагічныя сітуацыі — выслізгванне дзяцей з рук (мамы, няні) і — пераломы скроневых, цемянной костак у малых, гематомы. У абодвух выпадках не было неадкладнага выкліку хуткай дапамогі і толькі па наступствах выяўлення траўмаў і неспакоі дзяцей — шпіталізацыя і канстатацыя такіх сур'ёзных наступстваў, як боль і трывога, у першую чаргу, для саміх жа бацькоў.

Звяртаю ўвагу, што калі дзіця ўпала і вы падазраяце, што яно магло ўдарыцца галавой — паназірайце за ім. Калі адзначаецца млявасць, або немаўлятка часта зрыгвае, то варта звярнуцца да доктара. Некаторыя чэрапныя траўмы праяўляюцца не адразу. Калі дзіця ўсё ж стукнулася і вы гэта бачылі — неадкладна звяртайцеся да доктара. Да агляду спецыялістам стварыце дзіцяці максімальны спакой і устрымайцеся ад кармлення, адзначае прадстаўнік СК

«У жыцці бываюць розныя сітуацыі, важна своечасова рэагаваць і ратаваць. Так, лячэбная фізкультура важная, але ўсё ж рэальна ацэньвайце свае магчымасці і памятайце, што бяспека кожнага дзіцяці - наша агульная задача. Будзьце асцярожныя!» — рэзюмуе Юлія Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930