Знайсці
21.11.2017 / 10:505РусŁacБел

У Мінску хочуць перагледзець нормы харчавання школьнікаў

Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама прапануе перагледзець натуральныя нормы харчавання школьнікаў, паведаміла «Мінск-Навіны» намеснік начальніка аддзела грамадскага харчавання ГУПР Марына Дзьякава.

- Дадзены паказчык вызначае сярэднюю колькасць харчовых прадуктаў, якія павінен ужыць вучань на працягу дня, уключаючы хлеб, масла, малако, рыбу, садавіну і іншае, - распавядае Дзьякава. — Так, школьніку ў залежнасці ад узросту пры двухразовым харчаванні трэба з'ядаць у дзень жытняга хлеба ад 45 да 80 грам, гэта значыць ад 2 да 4 кавалачкаў.

Сёння спецыялісты ведамства рыхтуюць прапанову аб пераглядзе натуральных нормаў харчавання дзяцей. Лічаць, іх трэба прывесці ў адпаведнасць з нашымі рэаліямі.

- Дзіця ў сярэднім вучыцца 20 дзён у месяц, а, згодна з існуючым нормам, напоі - гарбата, какава, кісель, кампот, сок — павінен спажыць 25 разоў. Калі ўключыць у меню макаронныя вырабы адзін раз у тыдзень у выглядзе гарніру і адзін раз як дадатак у суп, то апынецца, што мы перавысілі норму, - патлумачыла спецыяліст.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера