Знайсці
21.11.2017 / 09:1232РусŁacБел

Расія прызнала магутны выкід радыяцыі пад Чалябінскам

kommersant.ru

У Чалябінскай вобласці Расіі ў верасні-кастрычніку 2017 года фіксавалася экстрэмальна высокае забруджванне навакольнага асяроддзя радыеактыўным ізатопам рутэнію Ru-106. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Удакладняецца, што з 25 верасня да 1 кастрычніка перавышэнне сумарнай бэта-актыўнасці ў пробах радыеактыўных аэразоляў і выпадзенняў фіксавалі ўсе пасты, размешчаныя на Паўднёвым Урале. Пры гэтым у раёне населенага пункта Аргаяш фон быў перавышаны ў 986 разоў у параўнанні з папярэднім месяцам, піша lenta.ru.

У суседнім населеным пункце Навагорны, аддаленым ад Аргаяша на 18 кіламетраў, фон быў перавышаны ў 440 разоў.

Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца на невялікім аддаленні ад вытворчага аб'яднання «Маяк», якое займаецца, па дадзеных адкрытых крыніц, вытворчасцю кампанентаў ядзернай зброі, ізатопаў, захоўваннем і рэгенерацыяй адпрацаванага ядзернага паліва.

Расгідрамет удакладняе, што з 29 верасня па 3 кастрычніка Ru-106 быў знойдзены ў нязначных колькасцях на тэрыторыі краін Еўрасаюза. Фіксавалася воблака і над Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930