Знайсці
20.11.2017 / 18:1438РусŁacБел

Ярабік заявіў, што «Гавары праўду» ў 2010 годзе фінансавалі з Польшчы і Расіі, Дзмітрыеў не каментуе

Былы кіраўнік беларускага офіса амерыканскай арганізацыі па дапамозе развіццю PACT Балаж Ярабік даў вялікае інтэрв’ю сайту rfrm.io. Ярабіка, які ў свой час укладваўся ў беларускую апазіцыю, быў нават неўязны ў нашу краіну, некаторыя цяпер лічаць ледзь не лабістам беларускай улады на Захадзе.

Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў, 2010 год. Фота euraradio.fm.

У гутарцы былы супрацоўнік фонду расказвае пра фінансаванне апазіцыі. Rfrm.io дала гутарцы загаловак, што некаторыя апазіцыянеры атрымлівалі грошы не толькі з Польшчы, але і з Расіі адначасова.

Ярабік — венгр, грамадзянін Славаччыны, ад канца мінулага стагоддзя працаваў над праектамі падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. Кажа, што спрабаваў перадаць ім славацкі досвед дэмакратычных пераўтварэнняў. PACT — найбуйнейшы донарскі фонд, што дзейнічаў у рэгіёне, фінансаваўся Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

«Аказалася, для беларускіх уладаў яшчэ большым шокам стала тое, што яны ўпершыню раскрылі новыя механізмы фінансавання апазіцыі. У 2010 годзе, як і падчас выбараў 2004 года, у Беларусь накіравалі грошы новыя донары, расійскія.

Адны і тыя ж апазіцыйныя структуры адначасова фінансавалі донары і з Польшчы, і з Расіі», — кажа Ярабік.

Каго мае на ўвазе Ярабік? «Нууу … (смяецца). Розныя праекты, якія былі самымі актыўнымі».

«Магчыма, гэта не былі грошы Крамля, але ёсць чуткі, якія кажуць пра адваротнае», — кажа Ярабік. Эксперт называе лічбу 3—4 мільёны даляраў, якую апазіцыя выкарыстала на прэзідэнцкую кампанію 2010. Маўляў, такую лічбу далі ягоныя падлікі розніцы між коштам кампаніі і сумамі, атрыманымі ёю ад заходніх донараў.

Найбольшыя фінансавыя рэсурсы на прэзідэнцкіх выбарах — 2010 мела кампанія «Гавары праўду», якая выстаўляла кандыдадатам Уладзіміра Някляева. Ужо на той час многія казалі пра сувязі «Гавары праўду» з Масквой. Аднак ніякіх доказаў ні тады, ні цяпер, што кампанія Някляева атрымлівала сродкі з Усходу няма.

Мы спыталіся ў тагачасных лідараў «Гавары праўду», што яны могуць адказаць на словы Ярабіка.

«Не хачу звязвацца з гэтым чалавекам, я даўно забыўся на яго. Ягоныя словы ніяк не падмацаваныя.

Ён [Ярабік] цяпер знаходзіцца на баку тых, хто парушае правы чалавека ў Беларусі. У ягоную задачу ўваходзіць тое, каб беларускія ўлады выглядалі больш прывабна, а праціўнікі — у негатыўным святле, — сказаў «Нашай Ніве» Някляеў.

— Не першы раз ён кажа нешта падобнае. Гэта фігура мне цалкам зразумелая», — сказаў Някляеў.

Потым ён дадаў: «Ніводнай капейчыны з Расіі мы не мелі. Магу гэта засведчыць і чалавечым, і на божым судзе».

Андрэй Дзмітрыеў сказаў: «Я не каментую чужыя чуткі, дадумкі і фантазіі». Падобную пазіцыю мае і Аляксандр Фядута, які лічыць, што каментаваць няма чаго, бо Ярабік так і не агучыў ніводнага факта і ніводнага прозвішча.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930