Знайсці
20.11.2017 / 12:4620РусŁacБел

Француза з патронам прызналі невінаватым і апраўдалі

Фота Івана Ярывановіча

Сёння ў Гомелі суд вынес прысуд грамадзяніну Францыі Жалану Віё, які спрабаваў правезці праз беларуска-ўкраінскую мяжу патрон. Яго прызналі невінаватым і апраўдалі — за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства, піша Tut.by

У тым, што Жалан Віё сёння выйдзе на волю, у зале суда ніхто ўжо не сумняваўся. На папярэднім пасяджэнні нават дзяржабвінаваўца прапанавала, спасылаючыся на адмысловы артыкул Крымінальнага кодэкса, прызначыць яму пакаранне ніжэй за прадугледжаны мінімум — а менавіта абмежавацца, хоць і немалым (6900 рублёў), штрафам і адпусціць французскага хлопца. Тым не менш суддзя ўзяла паўзу. І выходныя абвінавачанаму прыйшлося правесці ў СІЗА.

Сёння судовае пасяджэнне пачалося з апошняга слова абвінавачанага.

— Усё сваё жыццё я стараўся быць сумленным, з павагай ставіўся да законаў сваёй краіны Францыі і Вялікабрытаніі, дзе я жыву, і любой іншай краіны, дзе крочыла мая нага. У мяне не было намеру прыехаць сюды і ўчыніць злачынства, — заявіў Жалан.

Малады чалавек адзначыў, што прыехаў у краіну, каб наведаць сваю знаёмую. Але, нягледзячы на першы адмоўны досвед, заявіў Віё, ён не расчараваны ў Беларусі, а крануты тым, наколькі ўважлівыя былі незнаёмыя людзі, якія дасылалі пасылкі і лісты са словамі падтрымкі.

- Я люблю падарожнічаць, бо люблю свабоду. І ніколі б не прамяняў свабоду на гэты сувенір. Яшчэ раз паўтару, што я не меў намеру ўчыняць злачынства. Гэты тэрмін ужо, думаю, дастатковы, таму што я перажыў столькі боязі, столькі ўсяго, што гэта было для мяне добрым урокам …

Нагадаем, што крыху больш за тры месяцы таму 24-гадовы француз адправіўся ў падарожжа па Еўропе: Іспаніі, Італіі, Славеніі, Харватыі, Венгрыі, Аўстрыі, Славакіі. А 21 верасня Віё затрымалі пры выездзе з Беларусі ва Украіну пры праходжанні мытнага кантролю па «чырвоным калідоры»: сярод яго рэчаў быў знойдзены патрон, які, як сцвярджае іншаземец, яму на памяць падарыў яго сябар-паляк.

Экспертыза паказала, што патрон рабочы і можа выкарыстоўвацца ў якасці боепрыпасу. Так Віё апынуўся за кратамі. Ён абвінавачваўся адразу па двух артыкулах, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і незаконным перамяшчэннем іх праз мяжу.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930