Знайсці
20.11.2017 / 14:50РусŁacБел

Усе віды зубчастых рамянёў і транспартных стужак са склада ў Мінску

Кампанія «Свет рамянёў» займаецца гандлем і вырабам зубчастых рамянёў з гумы і поліўрэтану з металічным або кеўлар кордам, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на плоска і круглазубчастыя, пры неабходнасці вялікай нагрузкі вырабляюцца ўзмоцненыя рамяні, здольныя вытрымліваць нагрузкі да 20 тон.

Выбар плоскіх рамянёў ажыццяўляецца ў залежнасці ад тэхналагічнага працэсу, а таксама ад дыяметра валаў і колькасці абаротаў за хвіліну. Яны бываюць з рознымі пакрыццямі, неабходнымі для змяншэння або павелічэння каэфіцыенту трэння, і спецыяльныя для тангенцыяльных перадач.

Зубчастыя поліўрэтанавыя і гумовыя рамяні могуць выкарыстоўвацца не толькі для перадачы магутнасці, але і для выканання тэхналагічнага працэсу, напрыклад, транспарціроўка, працягванне або наданне формы. Круглыя і плоскія зуб'і выбіраюць у залежнасці ад таго, ці патрэбна перадача магутнасці, ці крутільнага моманту. RPP і АТ выкарыстоўваюць у асноўным пры вялікіх нагрузках, а Т, Н, L выкарыстоўваюць там, дзе патрабуецца перадача вялікіх хуткасцяў. Адкрытыя рамяні вельмі часта выкарыстоўваюць для перасоўвання грузу, напрыклад, ліфта і карэткі, якія рухаюцца наперад-назад.

Кампанія «Свет рамянёў» вам таксама прапануе круглыя поліўрэтанавыя рамяні са стрыжнем. Яны набылі вялікую папулярнасць дзякуючы сваёй лёгказамяняльнасці. Іх можна купіць метражом і злучыць самастойна з дапамогай награвальнай пласціны.

Арганізаваная таксама вытворчасць зубчастых шківаў з профілем зуба АТ, Т, RPP, L і H. Яны вырабляюцца з розных матэрыялаў, такіх як сталь, алюміній і капралол. Ёсць магчымасць ўстаноўкі рэборда, можна высвідраваць класную адтуліну і выразаць шпонку па 9 квалітэце. Клінавыя і шматклінавыя шківы вырабляем у кароткія тэрміны і з гарантыяй. Паліклінавыя шківы, дзе патрабуецца больш высокая дакладнасць і якасць апрацоўкі, мы вырабляем з дастаўкай па ўсёй Рэспубліцы Беларусь. Магчымы выраб шасцярэнек з розным профілем, а таксама і чарвякоў да іх.

Ёсць канвеерныя і транспартныя стужкі, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі ў тэхналагічным працэсе ў харчовай, прамысловай вытворчасці або ў гандлі. Напрыклад, у гандлі выкарыстоўваюць транспартныя стужкі каля касы, у авіятранспарціроўцы чамаданаў і грузаў, у тэкстыльнай — тэфлонавыя сеткі і стужкі. У харчовай прамысловасці карыстаюцца попытам сеткі для сушкі, праз якія сцякае тлушч або глазур, спецыяльныя харчовыя стужкі з допускамі ўсіх інстанцый, па якіх перасоўваюцца прадукты, гародніна і садавіна, а таксама кандытарскія вырабы, у пякарні — транспартныя стужкі, якія вытрымліваюць высокія тэмпературы. Вобласць выкарыстання транспартных і канвеерных стужак не абмежаваная, бо на іх можна наварыць штурхальнікі і накіравальныя.

Кабелеукладачныя ланцугі або накіравальныя энергетычнага ланцуга выкарыстоўваюцца для аховы электрычных кабеляў, гідраўлічных і пнеўматычных шлангаў, перасоўваючы іх на любыя адлегласці, часта іх выкарыстоўваюць на аўтаматычных мыйках, у машынабудаванні і металаапрацоўцы.

Ахоўныя кажухі і ахову накіравальных мы пастаўляем з Еўропы ў самыя кароткія тэрміны. Паколькі гэта спецыфічная прадукцыя, у яе велізарная колькасць варыянтаў выканання.

Усе вышэй пералічаныя тавары вам можа прапанаваць «Свет рамянёў» ў г. Мінску па тэл. + 375-29-165-93-03. На ўвесь тавар даецца гарантыя і сертыфікаты. Кансультацыя праводзіцца ў офісе або па кантактных тэлефонах. Дастаўка па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і г. Мінску. Выконваюцца ўсе пералічаныя заказы ў самыя кароткія тэрміны. Таксама можна замовіць выезд спецыяліста ў любы рэгіён РБ. Кансультанты выканаюць пры неабходнасці падбор аналагаў.

Поспех любой дзейнасці — гэта правільнае выкарыстанне часу. Мы дапаможам вам зэканоміць час. Не забывайце пра нас.

УПП 191328271

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930