Знайсці
20.11.2017 / 10:43РусŁacБел

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Героі году-2017» у беларускай музыцы

 На 14-годдзе парталу TuzinFM 12 снежня пройдзе штогадовая музычная прэмія «Героі года». У намінацыі «Адкрыццё» сёлета пяцёра прэтэндэнтаў, а на «Гурт года» намінуецца васьмёра выканаўцаў. 

У намінацыю «Адкрыццё году» трапляюць тыя выканаўцы, якія сёлета ўпершыню заявілі пра сябе ўсур’ёз. Улічваецца творчая актуальнасць і арыгінальнасць, наяўнасць студыйных запісаў і музычных відэа, актыўнасць у сацсетках, канцэрты, удзел у конкурсах і фtстывалях, супольная праца з іншымі гуртамі. Важным крытэрам з’яўляецца таксама наяўнасць беларускамоўных песень у рэпертуары выканаўцы. Сёлета на «Адкрыццё» намінуюцца 5 гуртоў (выканаўцаў). Гэта спявачка Кацярына Ваданосава, пераможцы конкурсу «Заспявай 4x4» гурт Helious, электронны праект Mikita, інструментальны індзі-гурт The Glithhh, арт-рокавы дуэт «МorkvoЦвет».

Пры вызначэнні намінантаў на «Гурт году» да ўвагі найперш бярэцца творчая і медыйная актыўнасць: рэлізы, гастролі, сольныя канцэрты, удзел у фэстах, актыўнасць у сацсетках, поспех у чартах. Ну, і вядома, арыгінальнасць і актуальнасць. Намінавацца на «Герояў» у адрозненне ад «Адкрыцця» можна бясконца. Наяўнасць беларускай мовы ў песнях з’яўляецца пажаданым, але не вызначальным крытэрам. Сёлета у шорт-ліст гэтай намінацыі ўвайшлі васьмёра гуртоў (выканаўцаў): Nizkiz, Вольга Падгайская і Віталь Эпаў (Five-Storey Ensemble), TonqiXod, Барыс Штэрн («СлухацьУнавушніках»), Akute, Re1ikt, Лявон Вольскі, Naviband

Па традыцыі пераможцаў у намінацыях «Адкрыццё году» і «Гурт году» па версіі TuzinFM назавуць на прэміі «Героі году» 12 cнежня. Сёлета яна пройдзе ў клубе «Мачо», што ў комплексе «Журавінка» (вул.Янкі Купалы, 25). Да абвяшчэння ўдзельнікаў канцэрту, якое адбудзецца 27 лістапада ў продажы даступныя самыя танныя квіткі.

У канцэрце возьме ўдзел тры прэтэндэнты з шорт-ліста на «Гурт году» і адзін намінант на «Адкрыццё». Лайн-ап будзе абвешчаны ўвечары 27 лістапада. Да гэтага моманту можна набыць квіткі на імпрэзу танней. Квіткі прадаюцца праз сэрвіс BezKassira

Найлепшых у беларускай музыцы партал TuzinFM называе з 2003 года. У розныя часы «Адкрыццём году» прызнаваліся Tlusta Lusta, Akute, Паліна Рэспубліка, «Людзі на балоце», Hurma, Leibonik, Pauline, Intelligency, а «Героям году» станавіліся Akute, Re1ikt, Dzieciuki, «Крамбамбуля», рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Доўгушаў і гурт Vuraj, а таксама аўтары найлепшых песень сезону на TuzinFM — Zet, N.R.M., «Ляпіс Трубяцкі», «Глюкі».

***

Прэмія «Героі году» ад TuzinFM. 12 снежня Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00. Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930