Знайсці
20.11.2017 / 06:3111РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Русы: Беларусь не будзе забіраць сваю малочную прадукцыю з расійскіх паліц

Фота Ірыны Арахоўскай

Беларусь не збіраецца скарачаць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію. Пра гэта ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, паведамляе Tut.by.

Расійскія аграрыі сёння кажуць пра тое, што гатовыя сваімі сіламі закрываць патрэбнасці ўнутранага рынку па некаторых пазіцыях па малочнай прадукцыі. У прыватнасці, сыру. Беларусаў просяць вызваліць паліцы. Тым не менш, Міхаіл Русы мяркуе, што «ўмовы будзе дыктаваць не адміністратар, а спажывец».

- З таго расійскага рынку, які ў нас ужо адпрацаваны, мы сыходзіць не збіраемся. З нашымі калегамі сёння ёсць стратэгічныя дамоўленасці, і мы гатовыя працаваць на канкурэнтнай аснове, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Калі ты сёння аднекуль пойдзеш, то заўтра цябе там чакаць ужо не будуць.

Міхаіл Русы таксама сказаў, што Беларусь будзе пашыраць рынкі збыту і зніжаць расійскую долю ў агульнай статыстыцы. Але толькі за кошт павелічэння вытворчасці. Фінансавых страт быць не павінна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера