Знайсці
19.11.2017 / 19:5670РусŁacБел

Улада Бумагу з дзяўчынай не пусцілі ў мінскі рэстаран, бо яны нібыта «недастаткова модныя»

Пра гэта паскардзілася ў сваім інстаграме дзяўчына Бумагі — блогерка Юля Гадунова. Ёй і Уладу адмовілі ва ўваходзе ў «Бярозку», рэстаран на плошчы Перамогі.

Дарэчы, «недастаткова модныя» — фармулёўка самой Гадуновай. Насамрэч, усё банальна — блогераў не пусцілі ў мінскі рэстаран, бо яны былі ў спартовых касцюмах.

Улад і Юля ў спартовай вопратцы.

«У нас можна прыходзіць у красоўках і спартовай вопратцы ў любы дзень і час, акрамя вечароў пятніцы і суботы. Па пятніцах і суботах пасля 18-й гадзіны вечара дзейнічае правіла — толькі не ў спартовай вопратцы. Бо мы намагаемся стварыць святочную атмасферу для гасцей, трэба каб людзі былі прыгожа апранутыя, — патлумачыла «Нашай Ніве» Караліна, адміністратарка «Бярозкі». — Улад і Юля нашы пастаянныя кліенты. І ім вельмі ветліва прапанавалі з’ездзіць дадому і пераапрануцца, а мы пакуль бы падрыхтавалі для іх стол. Але яны няправільна ўсё зразумелі і выкруцілі вось так».

Цяпер маркетолагі «Бярозкі» прапанавалі пачаставаць блогераў бясплатным абедам і клічуць іх у госці. Але, настойваюць у рэстаране, гэта не кампенсацыя за скандал, а падарунак пастаянным кліентам.

Цікава, што пасля віртуальнай скаргі Юлі інстаграм-акаунт «Бярозкі» атакавалі прыхільнікі блогераў. Звычайна пад пастамі «Бярозкі» каля 5—10 каментароў, але пад апошнімі — каля 800. Прычым большасць — выключна абразлівыя.

 

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930