Знайсці
18.11.2017 / 21:5127РусŁacБел

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці гатовы да дыскусіі з беларусамі наконт Тарашкевіча

Справа аб перайменаваньні вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы дагэтуль нявырашаная. Аб гэтым у Гродне «Польскаму радыё» заявіў дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве Яраслаў Шарэк.

Паводле Яраслава Шарэка, польскі бок добра разумее, наколькі важнай постаццю для беларусаў з'яўляецца асоба Браніслава Тарашкевіча. Але ў той самы час Шарэк адзначыў, што існуе шмат дакумэнтаў, якія сьведчаць аб тым, што пункт погляду ІНП таксама важна ўзяць пад увагу:

«Думаю, што было б добра запрасіць беларускіх гісторыкаў, якія займаюцца асобай Тарашкевіча, з тым, каб прадставіць ім дакумэнты (выказваньні Браніслава Тарашкевіча), якія сьведчаць аб тым, што Інстытуту Нацыянальнай памяці цяжка будзе пазытыўна ацаніць асобу Тарашкевіча».

Доктар Яраслаў Шарэк задэкляраваў, што гатовы наладзіць спатканьне беларускіх гісторыкаў з польскімі калегамі, якія займаюцца вывучэньнем справы Браніслава Тарашкевіча з тым, каб адбылася дыскусія і бакі маглі знайсьці паразуменьне.

У Бельску-Падляскім, што непадалёк ад Беластоку, паводле закону аб дэкамунізацыі хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадзкі дзеяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэньне яшчэ не прынятае.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера