Знайсці
18.11.2017 / 20:40103РусŁacБел

Дзяржаўныя сацыёлагі апублікавалі рэйтынг папулярнасці партый — такога вы яшчэ не бачылі

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук апублікаваў рэйтынг папулярнасці беларускіх партый па стане на ліпень-жнівень 2017.

На жаль, незалежныя сацыёлагі не маюць легальнай магчымасці праводзіць даследаванні такога кшталту.

Вынікі прадзяржаўных даследчыкаў шакуюць сваёй неадпаведнасцю сітуацыі ў краіне.

Адзначым, што дырэктар інстытута — камуніст Ігар Катляроў, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Першае месца разам з пралукашэнкаўскімі камуністамі займае… Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Самай папулярнай апазіцыйнай партыяй выявіліся «Зялёныя». А вось Партыя БНФ нібыта на апошнім месцы.

Агулам хоць якую партыю, паводле даследавання, абралі 25% рэспандэнтаў.

  1. Камуністычная партыя Беларусі — 2,6%
  2. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 2,6%
  3. «Зялёныя» — 2,3%
  4. Аб’яднаная грамадзянская партыя — 2,2%
  5. Ліберальна-дэмакратычная партыя — 1,9%
  6. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 1,7%
  7. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» — 1,6%
  8. Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» — 1,6%
  9. «Справядлівы свет» — 1,5%
  10. Беларуская патрыятычная партыя — 1,5%
  11. Беларуская аграрная партыя — 1,1%
  12. Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ — 1,1%
  13. Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — 0,9%
  14. Партыя БНФ — 0,7%
  15. Рэспубліканская партыя — 0,7%

Апытанка

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930