Знайсці
18.11.2017 / 14:297РусŁacБел

Пасол Украіны пракаментаваў затрыманне ў Мінску журналіста Шаройкі

Да затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўлу Шаройкі пусцілі консула. Пра гэта ў каментары «112 Украіна» заявіў пасол у Беларусі Ігар Кізім.

Паводле яго слоў, консула пусцілі да затрыманага пасля таго, як беларускаму боку быў накіраваны адпаведны запыт.

«Адразу, як нам паведамілі пра гэта, мы накіравалі адпаведную ноту наконт доступу да затрыманага. Гэты допуск быў дадзены, наш консул сустракаўся з Шаройкам, каб высветліць, у якіх умовах ён утрымліваецца. Потым адбылася сустрэча нашага консула з жонкай Шаройкі і адвакатам», - заявіў пасол.

«Пасля затрымання былі названыя прычыны - гэта абвінавачванне ў шпіянажы паводле КК Беларусі Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ пад следствам», - заявіў ён, дадаўшы, што МЗС Беларусі ўсё яшчэ не выступіла з афіцыйным каментаром па факце затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930