Знайсці
18.11.2017 / 09:4033РусŁacБел

Дзіця ў школе зламала руку, на выхавацельку завялі крымінальную справу

Пракуратура Светлагорскага раёна правяла праверку па факце няшчаснага выпадку, які адбыўся са школьнікам у лістападзе, піша выданне Ранак.

— Выхавацелька пакінула дзяцей без нагляду падчас прагулкі, у выніку маленькі хлопчык паваліўся і зламаў руку, — распавёў намеснік пракурора Светлагорскага раёна Сяргей Таболіч.

Светлагорскі РАСК пачаў крымінальную справу па ч.1 арт.165 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да выхавацелькі, што неналежным чынам выканала абавязкі па бяспецы жыцця і здароўі дзяцей. Ёй пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031