Знайсці
17.11.2017 / 21:5111РусŁacБел

Суд Брусэля пакуль не прыняў рашэнне аб выдачы Пучдэмона Іспаніі

AP

Суд Брусэля не прыняў пакуль рашэнне аб выдачы Іспаніі экс-кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона, які разам з 4 былымі членамі каталонскага ўрада з 14:00 па мясцовым часе даваў першыя паказанні ў міністэрстве юстыцыі каралеўства. Пра гэта журналістам паведамілі бельгійскія адвакаты Пучдэмона па выніках праведзеных слуханняў.

Па іх словах, бельгійскі пракурор папрасіў суд ухваліць еўрапейскі ордар на арышт Пучдэмона, аднак суддзя па запыце другога боку адклаў прыняцце рашэння. Наступнае слуханне прызначана на 4 снежня.

Суд Бруселя мог прыняць рашэнне па выніках першых жа слуханняў, аднак быў абавязаны перанесці яго пры адпаведным запыце аднаго з бакоў. Калі 4 снежня будзе прынята рашэнне аб выдачы Пучдэмона і чатырох яго паплечнікаў Іспаніі, то яны будуць мець права абскардзіць яго ў судзе другой інстанцыі. У гэтым выпадку на разгляд скаргі будзе адведзена 15 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера