Знайсці
18.11.2017 / 09:1017РусŁacБел

З гэтым мяккім духмяным яблычным печывам восень будзе не такой пахмурнай

Без гэтага печыва па рэцэпце славутай амерыканскай тэлевядоўцы Марты Сцюарт у нашай сям'і не абыходзіцца ўжо каторая восень. Мяккае, духмянае, яно дадасць утульнасці дажджліваму вечару альбо падсалодзіць пахмурны ранак. Вельмі рэкамендую.

Вам спатрэбіцца:

  • 1 шклянка звычайнай пшанічнай мукі
  • 1 шклянка цэльназерневай мукі (калі яе няма, вазьміце 2 шклянкі звычайнай)
  • 1 ч.л. соды
  • 1/2 ч.л. мускатнага арэху
  • 1/3 ч.л. гваздзіку
  • 1/2 ч.л. солі
  • 100 г масла
  • 2/3 шклянкі цукру
  • 2 яйкі
  • 3 ст.л. малака
  • 1 шклянка разынак
  • 2-3 яблыкі (можна больш)

Як гатаваць:

1. Змяшаць абодва віды мукі з содай, соллю і прыправамі.

2. Асобна ўзбіць мяккае масла з цукрам. Дадаць па адным яйкі, пасля кожнага добра ўзбіць. Дадаць малако, яшчэ крыху ўзбіць.

3. Паступова ўсыпаць мучную сумесь у масляную, добра перамяшаць. 

4. Дадаць у цеста разынкі і дробна парэзаныя яблыкі, перамяшаць. 

5. З цеста дзеля большай эстэтычнасці прапануецца скачаць невялікія шарыкі, але яно атрымліваецца мяккім і даволі ліпкім, таму я выкладваю яго на бляху проста лыжкай. Увага: цеста расцякаецца ў духоўцы, таму пакідайце паміж печывам дастаткова месца. 

6. Выпякаць на 180°С 15-20 хвілін. 

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера