Знайсці
17.11.2017 / 18:133РусŁacБел

Кітайцы абвясцілі аб распрацоўцы электрамагнітнай катапульты ФОТА

Прадпрыемствы кітайскага вайскова-прамысловага комплексу распрацавалі электрамагнітную катапульту — прыладу, з дапамогай якое з авіяносцаў будуць запускацца знішчальнікі, перадае China Daily. Такім чынам, Кітай стаў другой пасля ЗША краінай свету, якая мае на ўзбраенні карабель з электрамагнітнай катапультай.

Электрамагнітная катапульта ўяўляе сабой прыладу, у якой воз разганяецца з дапамогай электрамагнітных сіл. Воз — металічная канструкцыя, якая рухаецца па накіроўваючых, зачэпліваецца за пярэднюю стойку шасі самалёта і разганяе яго. Пры гэтым катапульта спажывае шмат энергіі і мае патрэбу ў магутнай і надзейнай крыніцы сілкавання.

Да пераваг электрамагнітнай катапульты распрацоўшчыкі адносяць малы займаны прыладай аб'ём, што дазваляе вызваліць дадатковае месца на караблі. Акрамя таго, магутнасць электрамагнітнай катапульты можна рэгуляваць, што важна пры запуску з аднаго і таго ж карабля лёгкіх і цяжкіх самалётаў.

Даўжыня кітайскай катапульты складае каля 120 метраў пры даўжыні электрамагнітных накіроўваючых каля ста метраў. Дакладнае месца размяшчэння комплексу не раскрываецца. Электрамагнітнай катапультай плануецца абсталяваць перспектыўны кітайскі атамны авіяносец, распрацоўка якога таксама вядзецца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031