Знайсці
17.11.2017 / 17:1125РусŁacБел

Італьянскі хірург заявіў пра першую паспяховую перасадку галавы

Першая ў свеце трансплантацыя галавы была паспяхова праведзеная на трупе ў Кітаі ў ходзе аперацыі, што доўжылася 18 гадзін, паведамляе The Telegraph

Серджыа Канавэра

Аперацыю правёў той самы італьянскі нейрахірург Серджыа Канавэра, які яшчэ ў 2015 годзе анансаваў перасадку галавы расійскага інваліда на новае цела і неаднаразова (у тым ліку сёлета) заяўляў пра гатоўнасць ажыццявіць свае планы ў бліжэйшы час.

Канавэра адмовіўся раскрываць дэталі аперацыі, але заявіў, што змог злучыць хрыбетнік, нервы і крывяносныя сасуды. Навуковую працу ён паабяцаў апублікаваць бліжэйшым часам. 

Дагэтуль так і невядома, хто будзе першым жывым пацыентам доктара, на якім будзе праведзеная ўнікальная аперацыя. Пасля расійскага праграміста кандытам быў абвешчаны ананімны кітаец. Цяпер жа размова ідзе пра жыхара Вялікабрытаніі. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930