Знайсці
17.11.2017 / 16:1154РусŁacБел

Дырэктар БелТА: Журналісты павінны займацца прапагандай эканамічных інтарэсаў сваіх краін

Журналісты павінны займацца прапагандай эканамічных інтарэсаў сваіх краін. Такі пункт гледжання выказаў на медыяфоруме «Асвятленне інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне СНД і ЕАЭС», які праходзіць у Ерэване, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, перадае само агенцтва. 

«Некаторыя людзі не ведаюць нічога пра працэсы, што адбываюцца. Грамадскасць павінна быць інфармавана аб усіх працэсах, якія праходзяць у ЕАЭС. Нам трэба зразумець, што мы інтэграваныя, маем пэўныя сувязі і інш.», — сказаў гендырэктар БелТА.

Паводле яго слоў, журналісты павінны займацца прапагандай. «Наша першасная мэта — не толькі азнаямленне прадпрымальнікаў з інтэграцыйнымі працэсамі ў ЕАЭС. Нашай першаснай адказнасцю з'яўляецца інфармаванне аб гэтым грамадзян», — сказаў Дзмітрый Жук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930