Знайсці
17.11.2017 / 13:074РусŁacБел

Татарская рэперка Аігел: Я люблю патрыярхат, калі ён пра мяне клапоціцца

Музычны праект «Аігел» не існуе і года, але ўжо стаў шырокавядомым у вузкіх колах сапраўдных аматараў небанальнага саўнду. Дуэт музыкі Іллі Барамія (удзельнік праектаў «СБПЧ», «Елочные игрушки», 2H Company) і паэткі з Казані Айгель Гайсіной выступіць у Мінску 18 лістапада (паролі і яўкі: культцэнтр «Корпус», Машэрава, 9, пачатак а 19-й).

Каб вы пасля не кусалі локці, што прапусцілі штосьці важнае, крыху лікбезу: цвярозыя думкі ў інтэрв'ю парталу 34mag.net, нью-шансон і відэа, у якога больш за 2 мільёны праглядаў. 

«Пытанні гендарнага самасцвярджэння мяне неяк не хвалююць. Я люблю патрыярхат, калі ён пра мяне клапоціцца, люблю здымаць з сябе адказнасць і надзяваць яе на мужчыну».

«Мае сябры жывуць за мяжой, гадуюць там дзяцей, і ў мяне пастаяннае пачуцце віны з нагоды таго, што эгаістычная любоў да радзімы не дае мне вывезці з яе дзіця».

«Я ніколі не планавала вырашаць паэзіяй грамадзянскія пытанні. Калі мы праходзілі грамадзянскія вершы паэтаў у школе, я думала: «Блін, у іх ва ўсіх ёсць грамадзянскія вершы, як так, афігець». Сама я бесперапынна знаходзілася ў забойным каханні ці глядзела псіхадэлічныя малюнкі ў галаве, і дзяржава здавалася мне самай пахабнай рэччу на свеце, нявартай ніводнай маёй думкі. Але тады мы яшчэ не былі знаёмыя».

«Музыка здольная на шмат што, але толькі тады, калі нічога спецыяльна не дамагаецца».

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера