Знайсці
17.11.2017 / 10:3816РусŁacБел

За ўвоз санкцыёнкі ў Расіі будуць караць, як за наркотыкі — ад 3 да 7 год

Міністэрства фінансаў Расіі падрыхтавала законапраект, у якім прыраўноўвае ўвоз санкцыйнай прадукцыі да крымінальнай кантрабанды. Гэта вынікае з нарматыўнага акту ведамства, размешчанага на партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.

Фактычна Мінфін прыраўноўвае «перасоўванне тавараў, адносна якіх устаноўлены забароны і абмежаванні на іхны ўвоз у Расійскую Федэрацыю ці вываз з яе» да кантрабанды моцнадзейных, атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў, радыяцыйных крыніц, ядзерных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі або яе асноўных частак, выбуховых прылад, боепрыпасаў, зброі масавага паражэння. Зараз адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса РФ прадугледжвае за гэтыя злачынствы крымінальную адказнасць ад трох да сямі гадоў.

7 жніўня 2014 года Расія ўвяла абмежаванні на імпарт харчовых тавараў з краін, якія ўвялі ў дачыненні да яе санкцыі: ЗША, ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі.

Пад забарону патрапілі мяса, каўбасы, рыба і морапрадукты, гародніна, садавіна, малочная прадукцыя. Пазней з-пад санкцый былі выведзеныя біялагічна актыўныя дабаўкі, спартовае, дзіцячае і лячэбна-прафілактычнае харчаванне (у тым ліку безлактозная прадукцыя).

Першапачаткова тэрмін дзеяння адмысловых эканамічных захадаў складаў адзін год, але пазней ён быў павялічаны. Указам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 30 чэрвеня 2017 гады ён падоўжаны да 31 снежня 2018 года.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне такога суворага пакарання за ўвоз у РФ партыі санкцыйных тавараў вартасцю большай за 16700 даляраў у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930