Знайсці
17.11.2017 / 09:549РусŁacБел

Памёр «бос босаў» сіцылійскай мафіі

Адзін з кіраўнікоў сіцылійскай мафіёзнай групоўкі «Коза Ностра» Сальваторэ (Тота) Рыіна памёр ва ўзросце 87 гадоў у Парме.

Як адзначае La Repubblica, апошнія пяць дзён Рыіна знаходзіўся ў коме пасля дзвюх перанесеных аперацый — у яго было выяўлена некалькі цяжкіх паталогій.

Рыіна атрымаў мянушку Каратышка з-за невялікага росту, яго таксама называлі «босам босаў».

У студзені 1993 года мафіёзі быў арыштаваны ў Палерма. Лічыцца, што ён, які адбываў пажыццёвае пакаранне, асабіста прымаў удзел у забойстве 40 чалавек і аддаваў загады аб забойстве многіх іншых. Рыіна — ураджэнец сіцылійскага горада Карлеоне, шырока вядомага па кнізе і фільмах «Хросны бацька».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930