Знайсці
16.11.2017 / 21:598РусŁacБел

Беларус збег з падмаскоўнай калоніі-пасялення

Беларус, асуджаны за крадзеж дамскай торбачкі, што адбываў пакаранне ў калоніі-пасяленні ў падмаскоўным Зеленаградзе, учора збег ад ахоўніка, які не здолеў яго дагнаць, і зараз знаходзіцца ў вышуку, паведамляе расейскі ФСІН.

Зняволены быў накіраваны ў суправаджэнні супрацоўніка ўстановы ў следчы ізалятар па хлеб для калоніі. Па дарозе асуджаны кінуўся бегчы.

Збеглы зняволены

Асуджаны Н. — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, адбываў пакаранне па арт. 158. ч. 2 (крадзеж) і быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

Беларус утрымліваўся пад вартай без аховы, але пад наглядам адміністрацыі калоніі-пасялення; у час ад пад'ёму да адбою мог свабодна перамяшчацца ў межах калоніі-пасяленьня, а з дазволу адміністрацыі калоніі без нагляду і па-за ёю, да межаў горада, мог насіць грамадзянскую вопратку і мець пры сабе грошы і каштоўныя рэчы.

Прычыны, якія схілілі зняволенага хлопца да ўцёкаў, невядомыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера