Знайсці
16.11.2017 / 12:12101РусŁacБел

Лукашэнка — банкірам: Вас у народзе называюць «зборышчам тлустых катоў»

Заробак у банкаўскай сферы павінен адпавядаць ўзроўню заробкаў у краіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас дакладу па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый.

«Не стану хаваць, напэўна, з падачы ўрада, мы абыходзім галоўнае пытанне, па якім сёння таксама будзе размова: грашовае забеспячэнне, заробак, бонусы работнікаў і кіраўнікоў банкаўскіх устаноў. Тут мяне перасцерагаюць ад адкрытай на гэтую тэму размовы, што гэта, маўляў, не спадабаецца МВФ, можа, і яшчэ нейкім міжнародным арганізацыям. Пакуль я прэзідэнт Беларусі і не планую быць прэзідэнтам ці кіраўніком міжнародных арганізацый, таму і вам таксама раю адказваць і займацца пытаннямі Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што чым багацейшыя людзі ў краіне, тым лепш для яе кіраўніцтва.

«Але мы ведаем рэальнасць, у якой жыве народ Беларусі: сёння ніхто не раскашуе.

Пяцьсот даляраў або тысячу рублёў, пра якія мы гаварылі, — з такой вялікай працай ва ўрада і ў тым ліку Нацыянальнага банка з падкантрольнымі банкамі, так цяжка ідзе гэтае пытанне. Дык давайце будзем адпавядаць і ў банкаўскай сістэме гэтаму. Гэта значыць заробак павінен быць заробленым, заўсёды банкіры пра гэта кажуць, і я іх у гэтым падтрымліваю. Па ўсёй краіне дарэмнага заробку быць не павінна. Значыць, і ў банкаўскай сістэме заробак мусіць быць заробленым, — мяркуе Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што банкіры падзяляюць свой заробак і заробленыя бонусы. «А што гэта не грошы? Можна выбудаваць такую сістэму, што будзеш капейкі атрымліваць на працягу месяца, года, а бонусамі можна задушыцца, як у народзе кажуць. Таму давайце глядзець у цэлым на тое, як гэта будзе выглядаць. Я толькі што казаў пра узроўні заработнай платы ў краіне.

Хацелася б, каб банкаўская сістэма не была, цытую народ, «зборышчам тлустых катоў» (гэта не толькі кажа рабочы і селянін, гэта кажа ўся інтэлігенцыя).

Банкаўскія работнікі павінны адпавядаць таму ўзроўню, які склаўся ў краіне па заработнай плаце i даходах», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што заробак павінен адпавядаць якасці і аб'ёму выкананых работ. «Не думаю, што кіраўнік канкрэтнага прыватнага ці дзяржбанка працуе больш і больш якасна, чым старшыня Нацыянальнага банка. Калі так, то трэба прэзідэнту задумацца. Але пакуль я бачу, што гэта не так. Таму прывязаць заработную плату з бонусамі і іншым да старшыні Нацыянальнага банка — гэта цалкам нармальна», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў банкаў няма сваіх грошай. Яны карыстаюцца сродкамі фізічных і юрыдычных асоб. «Я калісьці сказаў: калі ты на Захадзе знайшоў $1 млрд пад 1%, прывёз у краіну і выдаў пад 2,5%, тады мы павінны вельмі моцна заахвоціць гэты банк і яго кіраўніка. Гэта будзе зразумела», - адзначыў кіраўнік краіны.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930