Знайсці
16.11.2017 / 10:2770РусŁacБел

«Нават «Спутнік» не здолеў бы дыскрэдытаваць Польшчу ў вачах беларусаў больш, чым Інстытут нацыянальнай памяці»

Пашлі дурнога Богу маліцца, ён сабе і лоб разаб'е. Так і з перайменаваннем вуліц у Польшчы.

Двойчы арыштаваны ў аўтарытарнай Польшчы і закатаваны ў таталітарным Савецкім Саюзе Тарашкевіч для «вшэхпалякаў ад нацыянальнай памяці» стаў «сустваральнікам таталітарнага рэжыму».

І над Коласам яны «працуюць», бо Колас таксама ад 1945 года быў членам ВКП (б).

Янку Купалу пашанцавала: саветы забілі яго перш, чым прыняць у камуністы, таму пытанне пра перайменаванне вуліцы Купалы не ставяць.

Перайменаванне вуліц — гэта нібы знак: мы ў 1920—30-х з беларусамі ўсё рабілі правільна. І закрыццё школ, і цкаванне ксяндзоў-беларусаў за беларускую мову, і палкамі па пятках у пастарунках. Як і называнне вуліц у свой час было знакам: давайце даруем усё адны другім, беларусы, і будзем сябрамі.

Нават «Спутнік» не здолеў бы дыскрэдытаваць Польшчу ў вачах беларусаў больш, чым Інстытут нацыянальнай памяці з перайменаваннем вуліц Тарашкевіча і (здаецца, да таго дойдзе) Коласа.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930