Знайсці
16.11.2017 / 08:541РусŁacБел

У Зімбабвэ вярнуўся былы прэм'ер краіны, галоўны апанент Мугабэ

Морган Цвангіраі, былы прэм'ер-міністр Зімбабвэ і адзін з галоўных апанентаў прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ, вярнуўся на тэрыторыю дзяржавы на фоне палітычнага крызісу.

Пра гэта ў сераду паведаміў тэлеканал Sky News, карэспандэнт якога апынуўся разам з палітыкам на борце самалёта, які накіроўваўся ў Харэрэ.

Па словах рэпарцёра, на борце таксама знаходзіліся два міністры, якія вярталіся ў Зімбабвэ з Расіі.

Па дадзеных паўднёваафрыканскага тэлеканала eNCA, у канцы кастрычніка Цвангіраі накіраваўся для медыцынскага абследавання ў ПАР, дзе ў верасні ён ужо праходзіў курс лячэння ў сувязі з дыягнаставаным яго ракам тоўстай кішкі.

У сераду стала вядома, што вайскоўцы Зімбабвэ ўзялі пад варту прэзідэнта краіны і яго сям'ю, міністра фінансаў Ігнасіуса Чомбэ, заблакавалі дарогі да ўрадавых будынкаў, парламента і судоў у Харарэ, а таксама захапілі будынак дзяржаўнай Тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера