Знайсці
16.11.2017 / 06:4612РусŁacБел

У Нью-Ёрку прадалі самую дарагую карціну ў свеце. Гэта проста рэкордныя грошы

Яе кошт у два разы большы, чым кошт самага дарагога футбаліста ў свеце — Неймара

AP

У ходзе таргоў на аўкцыёне Christie's карціна Леанарда да Вінчы «Збаўца свету» падаражэла ў чатыры разы і была прададзеная за $ 450,3 млн. Палатно належала расійскаму мільярдэру Дзмітрыю Рыбалоўлаву, ён купіў яго за 127 мільёнаў.

Карціна Леанарда да Вінчы на таргах на аўкцыёне Christie's была прададзеная за рэкордную суму. Пакупнік прапанаваў за яе $400 млн, агульны кошт палатна склаў $450,3 млн, гаворыцца ў паведамленні на сайце аўкцыённага дома.

Таргі доўжыліся паўгадзіны, стартавы кошт карціны быў у чатыры разы ніжэйшы — $ 100 млн.

Адзіная вядомая карціна да Вінчы, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, стала самай дарагой, з калі-небудзь прадаваных на аўкцыёнах.

Да гэтай угоды самай дарагой карцінай, прададзенай у ходзе публічных таргоў, была праца Пабла Пікаса «Алжырскія жанчыны» (1955). Яна пайшла з малатка ў траўні 2015 года за $179,4 млн. У лістападзе таго ж года на таргах Christie's за $ 170,4 млн была прададзеная карціна італьянскага мастака і скульптара Амедэа Мадыльяні «Аголеная, што ляжыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930