Знайсці
15.11.2017 / 23:4842РусŁacБел

Хакеіст Авечкін абурыўся амерыканскімі парадкамі: «Тут незалежна ад таго, хто ты, ва ўсіх аднолькавыя правы»

Расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін, які гуляе ў амерыканскім «Вашынгтоне», распавёў аб кіроўцах ў ЗША.

«Не падабаюцца кіроўцы ў Амерыцы. Вельмі шмат тупых кіроўцаў, з-за іх атрымліваюцца вялікія заторы. Не падабаецца, як людзі апранаюцца, прынамсі тут, у Вашынгтоне.

Рускія людзі і ёсць рускія, нам не трэба нічога пераймаць. Тут проста людзі жывуць па правілах незалежна ад таго, хто ты, ва ўсіх аднолькавыя правы», — сказаў Авечкін у інтэрв'ю «Дзённік хача».

Некалькі тыдняў таму Авечкін заснаваў «Пуцін Цім» публічны клуб прыхільнікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031