Знайсці
15.11.2017 / 23:0423РусŁacБел

Ярмоленка: «Унук мог застацца ў Венскай кансерваторыі, але біў сябе ў грудзі: хачу на радзіму!»

Спявак Анатоль Ярмоленка святкуе 70-годдзе. У сувязі з гэтым ён даў юбілейнае інтэрв’ю«Советской Белоруссіі», дзе расказаў пра лёс дачкі Алесі і перспектывы ўнука, дыджэя Анатоля.

«— [Унук] Анатоль ўжо вучыцца на трэцім курсе каледжа мастацтваў. Некалькі гадоў таму Алеся па сямейных абставінах з мужам паехала ў Аўстрыю, узяла з сабой сына, і яго прынялі ў Венскую кансерваторыю як піяніста. Яму было тады 13 гадоў. Ён адвучыўся год на падрыхтоўчым аддзяленні, яго бралі і на другі. Але ў мужа Алесі да таго часу скончыўся тэрмін кантракту, і ім трэба было ад'язджаць у Мінск. Пры гэтым у нас былі думкі пакінуць яго там і працягнуць вучобу, праўда, трэба было сур'ёзна брацца за нямецкую. Але Анатоль біў сябе ў грудзі: хачу на радзіму! Тут ён паступіў у каледж, у яго вельмі добрыя педагогі. Я задаволены. Дарэчы, нядаўна ён паспяхова прайшоў на адзін праект у Маскве, па ўмовах кантракту, на жаль, больш вам сказаць нічога не магу.

— А Алеся? Яе сыход са сцэны на піку папулярнасці быў вельмі нечаканым. Яна вернецца на сцэну?

— Яна вельмі сумуе па ёй. Але справа ў тым, што Алеся мала ўдзельнічала ў выхаванні Анатоля, таму што стала гастралявала. І ў гэты раз яна сказала: я павінна паставіць другое дзіця на ногі, а потым буду думаць пра кар'еру. Яна ж сама, па сутнасці, таксама была абдзелена бацькоўскай увагай. Яе выхоўвалі бабулі, а яна пісала нам запісачкі, каб мы хутчэй вярталіся. Гэта значыць, яна ведае, як дзеці хочуць быць побач з мамамі, таму пакуль і прысвячае сябе дзіцяці. Але на ўсіх знакавых мерапрыемствах «Сяброў» яна выступае ўжо цяпер.

Ёсць і яшчэ адзін момант. Гэта вяртаючыся да тэмы зайздрасці. У нас прасцей быць сынам ці дачкой простага чалавека, чым таго, хто на ўвазе. Пастаянна даводзіцца чуць у спіну: дык яна ж дачка Ярмоленка. Але ж Алеся сваёй творчасцю даказала, што яна сама яркая творчая артыстка. Зараз на гэтым шляху Анатоль. Хоць мае дзеці і ўнукі заўсёды ўсё робяць самі, я супраць таго, каб цягнуць іх за вушы. Сын увесь час працаваў у нас у ансамблі, займаўся гуказапісам, цяпер таксама патроху спявае. Сам захацеў.

Чытайце таксама:

Ярмоленка: «Можа, унучка проста ўдала выйдзе замуж. Для дзяўчыны жаночае шчасце важней за кар'еру»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031