Знайсці
15.11.2017 / 21:0464РусŁacБел

У Мінску прэзентавалі пераклад на беларускую мову Новага Запавету, які рабілі 25 гадоў

Пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову, зроблены праваслаўнымі багасловамі і філолагамі, прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, перадае БЕЛТА.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Фота Аксаны Манчук.

«Можна сказаць, што гэта кніга сёння з'яўляецца эталонам, таму што ў папярэдніх выдадзеных перакладах Свяшчэннага Пісання былі недахопы. Гэта выданне — узор, які будзе служыць і ў далейшым людзям, якія імкнуцца пазнаць слова Божае і Свяшчэннае Пісанне. А для выдавецкага савета — гэта падстава паразважаць, у якім фармаце яшчэ можна зрабіць гэту кнігу, каб яна была даступна для шырокага кола чытачоў, багасловаў, гісторыкаў», — сказаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Паводле яго слоў, магчыма, кнігу варта перааформіць, выдаць на дзвюх мовах або ўключыць паралельна часткі тэксту, магчыма, дабавіць сюжэты з евангельскай гісторыі, каб кніга таксама і візуальна прыцягвала чытача, стала настольнай для кожнага хрысціяніна.

Новы Запавет, перакладзены праваслаўнымі багасловамі і філолагамі на сучасную беларускую мову са старажытнагрэчаскага арыгінала, падрыхтаваны БПЦ да 500-годдзя з дня выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам, і гэта сімвалічная падзея, падкрэсліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, у сваю чаргу, сказаў, што гэта падзея можа стаць асновай для новых крокаў у аб'яднанні царквы з грамадствам, ва ўплыве царквы на развіццё суверэннай Беларусі.

Важнай падзеяй для духоўнага жыцця беларускага народа назваў пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік.

«Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму па благаславенні тагачаснага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) у супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія ўважліва аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.

Выданне перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Кніга надрукавана тыражом 6 тысяч экзэмпляраў у добрым паліграфічным афармленні, з іх 500 экзэмпляраў — падарункавыя, у скураным пераплёце з залатым абрэзам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера